21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не.
Навучэнцы першага курса прынялі ўдзел у літаратурна-музычным вечары “Не пакідайце ж мовы роднай…”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца далучэнне навучэнцаў да нацыянальных традыцый, выхаванне паважлівых адносін да роднай мовы, літаратуры і нацыянальнай культуры.

Вядучыя мерапрыемства
навучэнцы гр.ЛХ-11 Шчаўкун Паліна і Коўга Дзмітрый

Група ўдзельнікаў мерапрыемства

Вершы аб мове чытаюць навучэнцы гр.ПО-11
Кухарэнка Ягор, Гладкая Ганна, Емяльянава Анжэліка

Інсцэніроўку верша “У кнігарні” выконваюць навучэнцы гр.ЛХ-11
Насановіч Дар’я і Іванскі Аляксандр

Конкурс беларускіх загадак-жартаў праводзіць навучэнка
гр.ЛХ-11 Паўлях Наталля

Песню “Куточак Беларусі” выконвае навучэнка
гр.ЛХ-21 Шмідт Алеся

Верш А.Куляшова “Бывай…” чытае навучэнка
гр.ЛХ-11 Толак Ксенія

Інсцэніроўка. Дзеянне адбываецца на шашы Мінск-Брэст
Удзельнікі: гр.ЛХ-11 – Кавалёў Станіслаў і гр.ПО-11 Мацвееў Мацвей

Песню на верш П.Панчанкі “Мала сказаць ненавіджу…”
выконвае навучэнец гр.ЛХ-11 Коўга Дзмітрый

Удзельнікі мерапрыемства
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Культурно-массовая работа











