Фото 1
Фото 2
Фото 3
Фото 4
Фото 5
БГЛКБГТУ

Філіял установы адукацыіБеларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэтаБабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж

Фота дырэктара каледжа Кубрака Аляксандра Уладзіміравіча

Кубрак Аляксандр Уладзіміравіч

Дырэктар каледжа

Слова дырэктара

Кажуть, той, хто садзіць дрэва, верыць у будучыню. А той, хто дзесяцігоддзямі гатуе спецыялістаў для лесу, — гэта будучыню стварае. 95 гадоў таму была закладзена аснова нашага «леснага братоўства». Наш каледж прайшоў вялікі шлях пераўтварэнняў ад тэхнікума да філіяла Беларускага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Універсітэта. Амаль цэлы век аддзяляе нас ад таго дня, калі першыя навучэнцы пераступілі парог нашай навучальнай установы, каб прысвяціць сваё жыццё благороднай справе — вывучэнню, захаванню і прымножанню лесных багатстваў нашай краіны. З першых дзён свайго існавання «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж» быў незрыўна звязаны з гісторыяй нашай краіны. Мы перажылі цяжкія гады станаўлення, вайны, перамены, але заўсёды заставаліся вернымі сваёй місіі – гатаваць прафесіяналаў, здольных не толькі працаваць з лесам, але і берагчы яго для будучых пакаленняў. Сёння, у эпоху лічбавізацыі і новых выклікаў, мы працягваем развівацца, укараняючы сучасныя тэхналогіі навучання, ўмацоўваючы сувязі з вытворчасцю і навукай. 95 гадоў — гэта не проста лічба. Гэта тысячы лёсаў, гэта прэемства пакаленняў і фарміраванне моцных прафесійных традыцый. Многія выпускнікі вяртаюцца да нас ужо ў якасці выкладчыкаў, настаўнікаў, партнёраў. Іх вопыт і веды – каштоўны ўклад у развіццё каледжа. А нашы навучэнцы – гэта будучыня лясной галіны, тыя, хто заўтра будзе стаяць на варце залёнага багацця Беларусі. Мы па праве гардуемся нашымі выпускнікамі, якія працуюць у лясной гаспадарцы, дрэваапрацоўчай галіны, на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёна і краіны, ўмацоўваючы эканоміку і захоўваючы прыродную спадчыну. Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж сёння — гэта сучасны адукацыйны цэнтр. Мы ўкараняем інавацыйныя тэхналогіі, абнаўляем матэрыяльную базу, развіваем сучасныя адукацыйныя праграмы, ўмацоўваем сувязь з вытворчасцю, каб выпускнікі каледжа былі запатрабаваны, канкурэнтаздольныя і па-сапраўднаму ганіліся выбранай прафесіяй. 95 гадоў — гэта роўна столькі, колькі трэба, каб: мець мудрасць і вопыт, але захоўваць маладосць духу; памятаць свае карані, але смела глядзець у будучыню! Наперадзе ў нас — 100-годдзе. І я ўпэўнены, што мы сустрэнем яго новымі дасягненнямі, поспехамі нашых навучэнцаў і гонаў за нашу навучальную ўстанову! У добры шлях — да стагоддзявага рубежу!

Распісанне і замены

Расклад заняткаў і актуальныя замены з гісторыяй замен

Перайсці

Навіны каледжа

Культурная і масавая праца і спорт

Выхаваўчая праца

Ваенна-патрыятычнае выхаванне

История колледжа

Традиции лесотехнического образования

Бобруйский государственный лесотехнический колледж готовит специалистов для лесной отрасли, сочетая многолетние образовательные традиции, практическую подготовку и современные подходы к обучению.

БГТУ
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Патириоты Республики Беларусь
ИНСТИТУТ РАЗВИТИЯ ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ
Бобруйский городской исполнительный комитет
Молодежь Беларуси
Официальный сайт Республики Беларусь
Молодежь Беларуси
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Национальный образовательный портал
Об объявлении 2026 года Годом белорусской женщины
ПрофиТест